Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Баранавіцкі
гарадскі
выканаўчы
камітэт
Галоўная / Аб горадзе / Уладальнікі звання "Чалавек года"

Уладальнікі звання "Чалавек года"

Рашэннем Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта ад 12 мая 2020 года № 1061 «Аб прысваенні ганаровага звання «Чалавек года за 2019 год» прысвоена ганаровае званне «Чалавек года» за дасягнутыя вынікі і вялікі асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё г. Баранавічы па выніках 2019 года наступным работнікам галін народнай гаспадаркі горада:

У галіне эканомікі і фінансаў:

Зубіку Аляксандру Мікалаевічу, дырэктару адкрытага акцыянернага таварыства «Баранавіцкі завод аўтаматычных ліній».

У галіне транспарту і сувязі:

Ігнатчыку Віктару Генадзьевічу, кіроўцу аўтамабіля 6 разраду 1 класа аўтаатрада прыгарадных, міжгародніх і міжнародных пасажырскіх перавозак адкрытага акцыянернага таварыства «Аўтобусны парк г.Баранавічы».

У галіне экспарту («Лепшы экспарцёр»):

Ракуцю Віктару Іосіфавічу, дырэктару адкрытага акцыянернага таварыства «Баранавіцкі малочны камбінат».

У галіне будаўніцтва:

Падкасу Уладзіміру Васільевічу, начальніку філіяла «Будаўніча-мантажны цягнік № 760 на станцыі Баранавічы» адкрытага акцыянернага таварыства «Дарбудмантажтрэст».

У галіне жыллёва-камунальнай гаспадаркі:

Супруну Аляксандру Якаўлевічу, слесару па рамонце абсталявання цеплавых сетак 5 разраду цепла-энергетычнага раёна № 1 камунальнага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства «Баранавічы камунцепласець».

У вобласці аховы здароўя:

Раманоўскаму Васілю Барысавічу, галоўнаму ўрачу ўстановы аховы здароўя «Баранавіцкая цэнтральная паліклініка».

У галіне адукацыі:

Карповіч Жане Сямёнаўне, настаўніцы хіміі дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 4 г. Баранавічы».

У галіне фізічнай культуры, спорту і турызму; сацыяльнай абароны насельніцтва:

Сідарэне Аляксандру Барысавічу, трэнеру-выкладчыку па спорце (шахматы) дзяржаўнай установы «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа № 1 г.Баранавічы».

У галіне гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання і прадпрымальніцтва:

Шастаку Ігару Міхайлавічу, начальніку комплексу гандлю і грамадскага харчавання адкрытага акцыянернага таварыства «Аўтобусны парк г.Баранавічы».

У праваахоўнай дзейнасці:

Паплаўскаму Аляксею Іванавічу, маёру міліцыі, старэйшаму інспектару прафілактыкі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў гарвыканкама.

У галіне культуры, грамадска-палітычнай дзейнасці і інфармацыйнай палітыкі:

Канстанцінаву Андрэю Ільічу, настаўніку вышэйшай катэгорыі па класу флейты дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 3 г. Баранавічы».

У галіне дабрачыннай дзейнасці:

Пінігіну Паўлу Іванавічу, дырэктару адкрытага акцыянернага таварыства «558 Авіяцыйны рамонтны завод».